Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёнa
8 снежня 2021

Гомельскі маладзёжны тэатр рыхтуе казку пра вясёлага эльфа і злую чараўніцу

8 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр рыхтуе да навагодніх свят спектакль для дзяцей "Казка пра вясёлага эльфа і злую чараўніцу" паводле твора Уладзіміра Ілюхава, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.

Маленькіх гледачоў чакае цікавая, яркая, музычная гісторыя пра тое, як добры, вясёлы, шчыры і вельмі даверлівы эльф пападаецца на хітрасці чараўніцы Клуці, якая любіць паласавацца маленькімі эльфамі.

"Злыя чараўніцы здольныя зачараваць на 100 гадоў, ператварыць чалавека ў жабу і прынесці шмат бед. Але ў казках ім заўсёды процістаіць добрая сіла - любоў, вернасць, храбрасць. І сумленная, адданая дружба будзе мацнейшай за каварства. Дабро пераможа", - падзялілася дырэктар.

Над пастаноўкай працуюць рэжысёр Яна Янчык, мастак Вольга Шчарбінская, балетмайстар Варвара Каменская.

Перад пачаткам спектакля юных тэатралаў сустрэнуць Дзед Мароз і Снягурачка.

Паглядзець казку ў маладзёжным тэатры можна будзе з 18 снежня па 9 студзеня 2022 года.