Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёнa
21 кастрычніка 2021

"Асенні калейдаскоп" у Гомелі прадставіць работы майстроў палатна і маладых мастакоў

21 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У культурна-спартыўным комплексе Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі адкрыецца абласная выстава мастакоў Гомельскай вобласці "Асенні калейдаскоп", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У бягучым годзе традыцыйная асенняя выстава пройдзе ў пашыраным фармаце. Экспазіцыя аб'яднала работы масцітых творцаў, членаў Беларускага саюза мастакоў, і маладых мастакоў, якія таксама актыўныя ў творчых пошуках і гатовыя дэманстраваць свае дасягненні.

"На выставе прадстаўлены толькі новыя работы, створаныя за апошні час. Экспазіцыя складаецца з твораў жывапісу, графікі, лічбавага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Работы выкананы ў разнастайных тэхніках: акварэль, пастэль, лічбавае мастацтва, алейны жывапіс, кераміка і інш. Прыхільнікі акадэмічнай манеры жывапісу або імпрэсіянізму, аматары авангарда ці іншых тэндэнцый сучаснага мастацтва знойдуць тое, што ім блізка", - запэўнілі арганізатары.

Адкрыццё адбудзецца ў 16.00. Экспазіцыя будзе даступна да 30 лістапада.

Арганізатары выставы - Гомельская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" і культурна-спартыўны комплекс РУП "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі".