Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 лістапада 2020

Увага! Каранавірус!

У мэтах мінімізацыі наведвання адзінокімі пажылымі грамадзянамі і інвалідамі месцаў масавага збору людзей (крамы, аптэкі і інш.) установа «Лельчыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізуе прыём заявак на набыццё і дастаўку на дом прадуктаў харчавання, тавараў першай неабходнасці і лекаў (за кошт сродкаў адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў).

Падчас няпростай эпідэміялагічнай абстаноўкі спецыялісты Цэнтра таксама праводзяць актыўную інфармацыйна-тлумачальную працу з пажылымі грамадзянамі, старэйшымі за 60-гадовага ўзросту. У даступнай форме распавядаюць людзям, якія трэба прымаць прафілактычныя меры, каб пазбегнуць каранавіруснай інфекцыі.

Інфармацыя ад грамадзян, якія маюць патрэбу ў дастаўцы вышэйзгаданых тавараў, прымаецца па тэлефоне "Гарачая лінія" - 2-15-78 - з 8.30-17.30 - працоўныя дні: панядзелак-пятніца.