Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

24 снежня 2020

У Беларусі зноў дазволілі продаж бенгальскіх агнёў і хлапушак

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зноў дазволілі продаж бенгальскіх агнёў і хлапушак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 снежня 2020 года нумар 753, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі не будзе распаўсюджвацца на бенгальскія агні (свечкі), хлапушкі, тортавыя свечкі (фантаны халоднага агню).

Акрамя таго, піратэхніку тэхнічнага прызначэння можна прадаваць 45 арганізацыям, спіс якіх зацверджаны пастановай. Сярод іх - Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння МНС, ААТ "Авіяцыйны рамонтны завод", авіякампанія "Белавія", "Нафтан", Аршанскі авіярамонтны завод, Беларускае рачное параходства, Нацыянальны аэрапорт Мінск, аддзяленні Беларускай чыгункі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, у жніўні ўрад забараніў гандаль усёй піратэхнікай.
Інтэрнэт-рэсурсы