Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

3 жніўня 2021

У Беларусі распрацаваны праект кодэкса аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці

У Беларусі распрацаваны праект кодэкса аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Аб гэтым сказаў сёння на прэс-канферэнцыі "Вынікі работы архітэктурна-будаўнічай галіны за першае паўгоддзе 2021 года і перспектывы развіцця будкомплексу Беларусі" міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Практычна завершана работа з гэтым дакументам. Цяпер праект кодэкса знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. Думаю, у бліжэйшы час ён будзе прыняты", - сказаў Руслан Пархамовіч.

Паводле яго слоў, міністэрства пастаянна працуе над удасканаленнем заканадаўства ў частцы жыллёвага будаўніцтва. У прыватнасці, падрыхтаваны дакумент, які ўносіць змяненні ў некаторыя ўказы, што рэгламентуюць прадастаўленне дзяржпадтрымкі пры жыллёвым будаўніцтве. "Унесены пэўныя змяненні адносна парадку і ўмоў прадастаўлення дзяржпадтрымкі шматдзетным сем'ям і іншым маючым у гэтым патрэбу, а таксама сельгасарганізацыям", - дадаў міністр.

Акрамя таго, Мінбудархітэктуры вядзе сур'ёзную работу па лібералізацыі будаўнічых патрабаванняў. "Цяпер у краіне разам з 60 будаўнічымі нормамі дзейнічаюць яшчэ каля 250 дакументаў, якія абавязковыя пры праектаванні і будаўніцтве, але распрацоўшчыкамі якіх мы не з'яўляемся. Гэта і некаторыя дакументы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства энергетыкі. Цяпер мы збіраем, аналізуем інфармацыю і рыхтуемся да таго, каб усе нормы, якія маюць адносіны да праектавання і будаўніцтва, сабраць канкрэтна пад нашым міністэрствам", - растлумачыў ён.

Міністр расказаў, што цяпер разглядаецца пытанне аб лібералізацыі горадабудаўнічай дзейнасці. "Мы разглядаем магчымасць спрашчэння падыходаў або ў прынцыпе выключэння такога віду дакументацыі, як план дэталёвай планіроўкі. Але гэта работа пакуль знаходзіцца ў актыўнай стадыі, таму не ўсё яшчэ адназначна вырашана", - адзначыў Руслан Пархамовіч.

Адзін з важных аспектаў дзейнасці міністэрства на гэты час - перагляд атэстацыйных патрабаванняў для допуску да будаўнічай дзейнасці. "Мы плануем увесці абавязковую атэстацыю для заказчыкаў, каб павысіць іх адказнасць, а таксама своечасовасць і якасць будаўніцтва", - падкрэсліў ён.

Таксама будуць унесены карэкціроўкі і па атэстацыі генпадрадчыкаў і генпраекціроўшчыкаў. "Патрабаванні будуць узмацняцца. Гэта робіцца, каб скараціць колькасць незавершаных аб'ектаў, а таксама тых, што знаходзяцца на розных стадыях гатоўнасці, але якія, на жаль, не рэалізуюцца так, як былі задуманы першапачаткова", - рэзюмаваў кіраўнік Мінбудархітэктуры.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы