Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

2 снежня 2020

У Беларусі будуць максімальна пераводзіць у лічбавы фармат адмінпрацэдуры

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць максімальна пераводзіць у лічбавы фармат адмінпрацэдуры, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанні дэпутатаў аб праграме дзейнасці ўрада да 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я стаўлю задачу ўраду максімальна пераводзіць у лічбавы фармат усе адміністрацыйныя працэдуры як для грамадзян, так і для бізнесу, каб скараціць час сустрэч з чыноўнікамі ў вочным фармаце. Па-першае, гэта зручна, па-другое, гэта аптымізацыя загрузкі. Па гэтым шляху будзем рухацца, гэта абсалютны прыярытэт", - сказаў Раман Галоўчанка.

Акрамя таго, прадоўжыцца перавядзенне ў лічбавы фармат аховы здароўя і адукацыі. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што пандэмія ставіць пытанне аб стварэнні інфраструктуры для паўнацэннага дыстанцыйнага навучання.

Раман Галоўчанка ўдакладніў, што пакуль кардынальных змяненняў у кіраванні працэсмі лічбавай трансфармацыі не плануецца. Аднак разглядаецца пытанне аб узмацненні функцый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі - не проста як каардынатара, але і рэгулятара сферы.
Інтэрнэт-рэсурсы