Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

19 лістапада 2021

У Беларусі абноўлены правілы карыстання газам у быце

У Беларусі абноўлены правілы карыстання газам у быце. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 лістапада 2021 года нумар 661, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Правіламі вызначаюцца абавязкі спажыўцоў газу, карыстальнікаў, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду або прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, упаўнаважаных асоб па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, газазабеспячальных, абслуговых і спецыялізаваных арганізацый. Таксама ўстанаўліваюцца парадак разлікаў за выкарыстаны газ і выкананыя работы (аказаныя паслугі), тэхнічнага расследавання прычын аварый, няшчасных выпадкаў і патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у быце.

Устаноўлена, што дакументам, які прадастаўляе права карыстання прыродным газам і звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ) праз газаразмеркавальную сістэму, з'яўляецца тэхнічны пашпарт на газіфікаваны аб'ект. Пры гэтым права карыстання ЗВГ ад індывідуальнай балоннай устаноўкі дае тэхнічны пашпарт на яе. Названыя дакументы афармляюцца газазабеспячальнай арганізацыяй пасля выканання ўсіх мантажных работ і праходжання спажыўцом газу інструктажу па правілах карыстання газам у быце і бяспечным карыстанні газавыкарыстоўваючым абсталяваннем.

Правіламі вызначана, што работы па мантажы ўнутраных газаправодаў і газавага абсталявання ў жылых дамах пры першаснай газіфікацыі і капітальным рамонце выконваюцца спецыялістамі арганізацый, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўствам у галіне будаўнічай дзейнасці такое права.

Замену газавыкарыстоўваючага абсталявання ў працэсе эксплуатацыі на аналагічнае абсталяванне без змянення яго месцаразмяшчэння і магутнасці ажыццяўляе газазабеспячальная або абслуговая арганізацыя, з якой спажывец газу заключыў дагавор на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт газавага абсталявання і ўводных і ўнутраных газаправодаў, з выкананнем неабходных мер бяспекі.

Акрамя таго, устаноўлена перыядычнасць тэхнічнага абслугоўвання газавага абсталявання і газаправодаў, вызначаны меры бяспекі пры выкарыстанні газу ў быце.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Інтэрнэт-рэсурсы