Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

11 лістапада 2020

Стаўка рэфінансавання захавана на ўзроўні 7,75 працэнта

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75 працэнта, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 11 лістапада", - паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 лютага 2021 года.

Як паведамлялася, з 1 ліпеня 2020 года стаўка рэфінансавання была зніжана з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. 12 жніўня і 14 кастрычніка Нацбанк прымаў рашэнні аб захаванні ставак на гэтым узроўні.

Інтэрнэт-рэсурсы