Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

3 снежня 2020

Спажыванне электраэнергіі ў Беларусі да канца 2025 года ўзрасце да 44 млрд кВт/гадз - Мінэнерга

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чакаецца, што спажыванне электраэнергіі ў Беларусі да канца 2025 года складзе каля 44 млрд кВт/гадз. Аб гэтым 2 снежня ў час сустрэчы з калектывам РУП "Белэнергасеткапраект" расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Віктар Каранкевіч абазначыў задачы, якія стаяць перад галіной, прымаючы пад увагу ўвод у прамысловую эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі. Таксама ён агучыў прагноз па росце спажывання электраэнергіі. "Калі ў 2019 годзе спажыванне электраэнергіі ў цэлым па краіне склала 38 млрд кВт/гадз, то да канца 2025 года мы плануем выйсці прыкладна на 44 млрд кВт/гадз, а да 2030 года - на 47 млрд кВт/гадз", - адзначыў Віктар Каранкевіч. Паводле яго слоў, гэтаму будзе садзейнічаць рэалізацыя прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі міжгаліновага комплексу мер па павелічэнні электраспажывання да 2025 года.

Акрамя таго, распрацоўваецца праект праграмы па павелічэнні спажывання электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Міністр адзначыў, што гэты напрамак становіцца ўсё больш запатрабаваным. Напрыклад, у 2019 годзе было зарэгістравана каля 17 тыс. запытаў на выдачу тэхнічных умоў на падключэнне электраўстановак індывідуальных жылых дамоў да электрычных сетак для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, задаволены 11 тыс. з іх. "За студзень - кастрычнік 2020 года колькасць зваротаў, якія паступілі ад грамадзян, перасягнула 20,2 тыс., з іх каля 16 тыс. задаволены", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.

Будаўніцтва шматпавярховых электрыфікаваных дамоў - яшчэ адзін перспектыўны напрамак для росту электраспажывання. Іх колькасць таксама будзе павялічвацца.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю электратранспарту. У Беларусі ўжо зарэгістравана больш за 1,2 тыс. электрамабіляў. Расце і колькасць зарадных станцый для іх. Калі ў 2019 годзе яны спажылі прыкладна 3,8 млн кВт/гадз электраэнэргіі, то за 10 месяцаў гэтага года - 6 млн кВт/гадз.

У час сустрэчы Віктар Каранкевіч адказаў на пытанні работнікаў прадпрыемства. Датычыліся яны будаўніцтва БелАЭС, эпідсітуацыі, магчымасці ўзвядзення новага адміністрацыйнага будынка для "Белэнергасеткапраекта". Прагучалі і прапановы, у тым ліку аб пераглядзе тыпавых тэхналагічных праектаў і карт, якімі карыстаюцца праекціроўшчыкі.

РУП "Белэнергасеткапраект" - адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое выконвае ўвесь комплекс праектна-пошукавых работ для электрасеткавых аб'ектаў усіх класаў напружання 0,4-750 кВ. 
Інтэрнэт-рэсурсы