Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

10 лістапада 2020

"Расатам" абмяркоўвае з Беларуссю магчымае будаўніцтва яшчэ адной АЭС і даследчага рэактара

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская дзяржкарпарацыя "Расатам" абмяркоўвае з Беларуссю магчымае будаўніцтва яшчэ адной АЭС і даследчага рэактара. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый атамнай галіны, паведамляе БЕЛТА.

"Зусім нядаўна, 3 лістапада, быў падключаны да энергасістэмы і беларускі блок. Ён стаў першым блокам пакалення "тры плюс", які быў пабудаваны на еўрапейскім кантыненце, за межамі Расіі. Энергапуск беларускага блока стаў падзеяй нацыянальнага маштабу, гэта сумесная перамога расійскіх і беларускіх спецыялістаў, якая садзейнічае аб'яднанню людзей. Цяпер з кіраўніцтвам рэспублікі абмяркоўваем магчымае будаўніцтва яшчэ адной станцыі і даследчага рэактара", - сказаў Аляксей Ліхачоў.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года, другі - у маі 2022-га.

Інтэрнэт-рэсурсы