Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

28 студзеня 2021

Памер дзіцячых дапамог вырасце з 1 лютага

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

БПМ з 1 лютага ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br262,87. Ён павысіўся на 1,8 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br2628,7 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3680,18 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага будзе выплачвацца ў памеры Br262,87, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br131,44. 

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якія вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br184,01, на іншых дзяцей у сям'і - Br131,44. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br262,87 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br315,44 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, - Br184,01.

Акрамя таго, з 1 лютага павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы. На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей - Br540,48, на дзіця-інваліда - Br608,04.

Памер гэтай дапамогі на першае дзіця складае 35 працэнтаў ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы за квартал; на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў; на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці нараджэння - 45 працэнтаў. Яны пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы двойчы за год: з 1 лютага і 1 жніўня.
Інтэрнэт-рэсурсы