Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

15 студзеня 2021

Мінпрацы растлумачыла механізм дзеяння пенсійнага пагаднення паміж краінамі ЕАЭС

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 1 студзеня 2021 года ўступіла ў сілу пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных з дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ад 20 снежня 2019 года. Больш падрабязна аб тым, як яно паўплывае на пенсіянераў, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пагадненне ратыфікавалі Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Яно распаўсюджваецца на грамадзян гэтых дзяржаў, якія пражываюць і маюць стаж на іх тэрыторыях, атрыманы пасля 1 студзеня 2021 года.

Дакумент рэгулюе пытанні выплаты пенсійных узносаў, а таксама назначэння і выплаты: працоўнай пенсіі (па ўзросце, за выслугу гадоў (акрамя пенсій ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх, членаў іх сем'яў і дзяржслужачых), па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля) - у Беларусі; працоўнай пенсіі (па ўзросце, на льготных умовах, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля, частковай) і абавязковай накапляльнай пенсіі (ануітэт, праграмная выплата, аднаразовая выплата, аднаразовая выплата спадчыннікам) - у Арменіі; пенсійных выплат з адзінага накапляльнага пенсійнага фонду за кошт сфарміраваных пенсійных узносаў (пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, пры ўстанаўленні інваліднасці I і II груп, калі яна ўстаноўлена бестэрмінова, аднаразовая выплата спадчыннікам) - у Казахстане; пенсіі па дзяржаўным сацстрахаванні (па ўзросце, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля), накапляльнай часткі пенсіі са сродкаў дзяржаўнага накапляльнага пенсійнага фонду, выплат за кошт сродкаў пенсійных накапленняў са сродкаў дзяржаўнага накапляльнага пенсійнага фонду - у Кыргызстане; страхавой пенсіі (па старасці, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля) і фіксаванай выплаты да яе, павышэння, павелічэння фіксаванай выплаты да страхавой пенсіі і даплаты да яе, накапляльнай пенсіі і іншых выплат за кошт сродкаў пенсійных накапленняў - у Расійскай Федэрацыі.

Заканадаўства дзяржавы, дзе грамадзяне працуюць, незалежна ад іх месца пражывання, дыктуе тое, як будуць выплачвацца ўзносы.

Прынцып прапарцыянальнасці пенсійнага забеспячэння

Кожная дзяржава - удзельніца пагаднення будзе назначаць пенсію і вылічаць яе памер за стаж на яе тэрыторыі пасля 1 студзеня 2021 года. Пры гэтым для назначэння пенсіі (за выключэннем працоўных (страхавых) пенсій па інваліднасці і па прычыне страты карміцеля, накапляльнай пенсіі) стаж на тэрыторыі дзяржавы - удзельніцы пагаднення павінен складаць не менш за 12 поўных месяцаў.

За стаж да ўступлення ў сілу пагаднення пенсія будзе назначацца і выплачвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы - удзельніцы пагаднення. Пры гэтым улічваецца пагадненне аб гарантыях правоў грамадзян дзяржаў - удзельніц СНД у галіне пенсійнага забеспячэння ад 13 сакавіка 1992 года, а для Беларусі і Расіі - яшчэ і дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння ад 24 студзеня 2006 года.

Калі стажу на тэрыторыі адной краіны будзе недастаткова для вызначэння права на пенсію, то можа быць улічаны таксама стаж, атрыманы на тэрыторыі іншых дзяржаў - удзельніц пагаднення. Пацвярджэнне такога стажу ажыццяўляецца кампетэнтнымі органамі гэтых дзяржаў.

Куды звяртацца за назначэннем пенсіі

Для гэтага грамадзянін можа выбраць кампетэнтны орган дзяржавы пражывання і (або) дзяржавы, на тэрыторыі якой атрыманы стаж.

Па пытаннях пенсійнага забеспячэння з улікам палажэнняў пагаднення пастаянна пражываючым у Беларусі грамадзянам трэба звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства ў рэспубліцы.

Дзе будзе выплачвацца пенсія

Гэта рашэнне таксама прадастаўлена грамадзяніну. Ён можа выбраць выплату або на тэрыторыі краіны пражывання, або на тэрыторыі дзяржавы - ўдзельніцы пагаднення, якая назначыла пенсію.

Перавод пенсіі за папярэдні квартал кампетэнтным органам дзяржавы, якія назначылі пенсію, на тэрыторыю дзяржавы пражывання пенсіянера будзе ажыццяўляцца да 15 чысла першага месяца кожнага квартала ў грашовай валюце дзяржавы пражывання.

Даставіць пенсію атрымальніку пасля 15 чысла кампетэнтны орган дзяржавы, на тэрыторыю якой выплата пераведзена.

Атрымальнікам у Беларусі пенсія будзе пералічвацца на рахунак пенсіянера, адкрыты ў банку.

Рэспублікай Беларусь заключаны дагаворы (пагадненні) у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння ў рамках СНД (1992 год), з Украінай (1995 год), Літоўскай Рэспублікай (1999 год), Расійскай Федэрацыяй (2006 год), Латвійскай Рэспублікай (2008 год), Азербайджанскай Рэспублікай (2013 год), Чэшскай Рэспублікай і Эстонскай Рэспублікай (2018 год) і Рэспублікай Малдова (2019 год). У 2019 годзе падпісаны дагавор з Рэспублікай Польшча, які пакуль не ўступіў у сілу. Вядзецца работа па заключэнні дагавора з Рэспублікай Балгарыя.

Інтэрнэт-рэсурсы