Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

28 ліпеня 2021

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб парадку фарміравання электронных медкарты і асабістага кабінета пацыента

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб структуры і парадку фарміравання электроннай медыцынскай карты (ЭМК) і асабістага электроннага кабінета (АЭК) пацыента. Гэта прадугледжана пастановай нумар 75 ад 7 чэрвеня 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

ЭМК уяўляе сабой структураваную сукупнасць электронных медыцынскіх дакументаў, запісаў аб стане здароўя пацыента, фактах яго звароту па меддапамогу і іншай інфармацыі аб пацыенце ў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэме аховы здароўя.

Электронная медыцынская карта складаецца з некалькіх раздзелаў. Яна змяшчае ў тым ліку зводную інфармацыю пра пацыента, яго персанальныя даныя, медыцынскія даныя (сямейны анамнез, анамнез жыцця, алергалагічны анамнез і лекавая непераноснасць, рэакцыя на імунабіялагічныя лекавыя прэпараты, трансфузіялагічны анамнез, метрычныя даныя), прафілактычныя прышчэпкі, лабараторныя, прамянёвыя, радыялагічныя і функцыянальныя даследаванні, аперацыйныя ўмяшанні, лекавае забеспячэнне і забеспячэнне вырабамі медпрызначэння.

Электронны меддакумент падпісваецца электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) медработніка, які сфарміраваў дакумент, і ЭЛП, уладальнікам асабістага ключа якога з'яўляецца арганізацыя аховы здароўя, у выпадку, калі адпаведны медыцынскі дакумент на папяровым носьбіце павінен быць засведчаны пячаткай медустановы.

Праз асабісты электронны кабінет пацыент зможа звярнуцца за выдачай выпіскі з медыцынскіх дакументаў або медыцынскай даведкі аб стане здароўя, заключэння медыка-рэабілітацыйнай экспертнай, урачэбна-кансультацыйнай і іншых камісій. Таксама будзе магчымасць праглядзець выпісаныя электронныя рэцэпты ўрача, звярнуцца за іх прадаўжэннем, прагледзець электронныя лісткі непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці, медыцынскую інфармацыю на аснове даных ЭМК.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы