Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

19 студзеня 2021

Медыкі не рэкамендуюць акунацца ў палонку пасля перанесенага COVID-19

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкі не рэкамендуюць акунацца ў палонку пасля перанесенага COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Ёсць паняцце "посткаранавірусны сіндром". Размова ідзе аб тым, што нават калі працэс запалення скончыўся, могуць яшчэ заставацца ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм - лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не трэба", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Купанне ў палонцы для непадрыхтаванага чалавека - стрэс. Гэта можа прывесці да зрыву імунітэту і развіцця інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку пнеўманій. "Ва ўмовах напружанай сітуацыі па COVID-19 гэта неапраўданая дадатковая высокая рызыка захворвання", - лічаць спецыялісты Міністэрства аховы здароўя. Трэба загадзя пракансультавацца са сваім урачом.

Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць іншыя розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя.

Калі ў чалавека ёсць нейкае недамаганне, то ад купання трэба адназначна адмовіцца, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Інтэрнэт-рэсурсы