Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

14 снежня 2020

Дэкрэтны водпуск і сямейны капітал - Касцевіч расказала аб плануемых змяненнях

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала аб плануемых змяненнях, якія датычацца дэкрэтнага водпуску і сямейнага капіталу, у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Ірына Касцевіч закранула пытанне скарачэння дэкрэтнага водпуску. "На дэкрэтны водпуск трэба глядзець з пункту гледжання будучыні. Вядома, трэба развіваць паслугі па доглядзе дзяцей ранняга ўзросту. І калі мы выйдзем на адпаведны ўзровень развіцця гэтых паслуг, толькі тады будзе прымацца гэта мера, - падкрэсліла яна. - А мадэлі могуць быць рознымі. Можа застацца тры гады, пры гэтым толькі два аплатныя. Або два гады для ўсіх, тры - для шматдзетных. Задача Мінпрацы - разам з дэпутацкім корпусам і сем'ямі знайсці ідэальную мадэль, якая дала б магчымасць вырашыць задачы бюджэту, дзяржавы, грамадства і асобнага чалавека".

Паводле слоў міністра, за 10 гадоў колькасць шматдзетных сем'яў у Беларусі павялічылася ў два разы. Гэта звязваюць з мерамі дзяржаўнай падтрымкі, у тым ліку праграмай "Сямейны капітал". За час работы праграмы ў Беларусі адкрыта больш за 92 тыс. дэпазітных рахункаў на агульную суму Br2,3 млрд. 26 тыс. шматдзетных сем'яў датэрмінова скарысталіся сямейным капіталам: 90 працэнтаў - для вырашэння жыллёвага пытання, 6 працэнтаў - на адукацыю, 4 працэнты - на аказанне платных медыцынскіх паслуг. Акрамя таго, у Беларусі плануюць пашырыць магчымасці для яго прымянення. "Перш за ўсё плануецца пашырэнне магчымасцей выкарыстання для будаўніцтва жылля: на куплю часткі жылога памяшкання, на рамонт і аддзелку кватэры. Думаю, у першым-другім квартале наступнага года мы ўжо выйдзем на нейкі праект дакумента, які будзем рассылаць на ўзгадненне зацікаўленым дзяржаўным органам", - дадала Ірына Касцевіч.

У Беларусі ў пачатку снежня зацвердзілі нацыянальную стратэгію "Актыўнае даўгалецце - 2030". "Прыняцце гэтага дакумента абумоўлена тымі працэсамі, якія адбываюцца ў свеце. Назіраецца старэнне насельніцтва. Сёння грамадзян ва ўзросце старэйшым за 65 ужо больш за 15 працэнтаў. Згодна з міжнароднымі стандартамі, звыш 7 працэнтаў - гэта ўжо старое насельніцтва. А паводле прагнозаў Мінэканомікі, да 2030 года мы дасягнём паказчыка большага за 20 працэнтаў", - расказала міністр.

Яна адзначыла, што людзі ва ўзросце 60-70 гадоў даволі актыўныя, многія з іх гатовы працаваць і ім трэба ў гэтым дапамагаць. "Што датычыцца грамадзян старэйшых за 75 гадоў, там ужо, як правіла, даволі значныя праблемы са здароўем. Тут неабходна медыцынская дапамога, сацыяльныя паслугі", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Адна з задач стратэгіі "Актыўнае даўгалецце - 2020" - фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян. "Калі мы гаворым пра 2021 год, расходы на выплату пенсій будуць апярэджваць інфляцыю. На наступную пяцігодку закладзены такія ж пасылы. Што датычыцца добраахвотнага накапляльнага страхавання, гэтаму інструменту ўжо амаль 20 гадоў, але паўнацэннага развіцця ён не атрымаў з-за шэрага прычын. Задача на наступную пяцігодку - максімальна забяспечыць яго развіццё", - праінфармавала міністр.

Паводле яе слоў, пандэмія значна паўплывала на рынак працы ў гэтым годзе. "Але мы не ўбачылі вялікага скарачэння колькасці занятых у эканоміцы. Так, наймальнік замер, прыём на работу скараціўся. Але мы не ўбачылі і павелічэння колькасці звольненых, нават наадварот, яна скарацілася больш як на 3 працэнты. Сёння ў нас 75 тыс. вакансій. Лічу, што гэта дастатковая колькасць, каб тыя, хто хоча, пайшлі працаваць", - заявіла Ірына Касцевіч.
Інтэрнэт-рэсурсы