Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Год малой радзімы
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

3 верасня 2020

Бібліятэкі павінны шырэй папулярызаваць кнігі сярод дзяцей - меркаванне

Бібліятэкі павінны шырэй папулярызаваць кнігі сярод дзяцей. Такое меркаванне выказала сёння журналістам намеснік дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Алена Чарняўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад дзіцячымі бібліятэкамі Мінска стаіць даволі складаная задача - пашырэнне чытання як працэсу. Сучасныя дзеці чытаюць не так, як хацелася б дарослым. Ёсць і канкурэнты: гаджэты, якія адцягваюць іх увагу. Таму бібліятэкару трэба рэкламаваць кнігі і пісьменнікаў", - сказала Алена Чарняўская.

Паводле яе слоў, у бібліятэках арганізуюцца выставы, віктарыны, праводзяцца дні сямейнага чытання, майстар-класы. Бібліятэкары выкарыстоўваюць сайты і сацыяльныя сеткі, каб расказваць пра паступаючую ва ўстановы літаратуру. Акрамя таго, створана фотазона, якая пераходзіць ад адной бібліятэкі да другой. Як вынік - дзеці фатаграфуюцца і выстаўляюць здымкі ў інтэрнэт.

Алена Чарняўская адзначыла, што стала традыцыяй правядзенне ў бібліятэцы прэзентацый новых кніг. "Здорава, што беларускія пісьменнікі дапамагаюць у гэтым. Пасля сустрэчы з аўтарамі ў дзяцей імгненна ўзнікае попыт на кнігі. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем бяруць чытаць добрыя кнігі, і трэба толькі ўмець зацікавіць іх у гэтым - тады яны не адмовяцца", - расказала яна.

"Кнігі не стаяць на паліцах. Сучасныя бацькі разумеюць каштоўнасць ведання роднай мовы. Павялічваецца попыт на беларускамоўныя выданні, - адзначыла намеснік дырэктара. - Важна, каб дарослыя прыводзілі сваіх дзяцей, знаёмілі з кнігамі, выхоўвалі любоў да чытання. Тады ў падрастаючага пакалення з'явіцца звычка прыходзіць у бібліятэку як у месца, дзе можна знайсці добры твор, сустрэць аўтараў і паразмаўляць з імі".-0-

Інтэрнэт-рэсурсы