Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

19 лістапада 2020

Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года нумар 659, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Цяпер базавая стаўка складае Br185.

Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Інтэрнэт-рэсурсы