Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

30 верасня 2021

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 63 працэнтах запланаваных плошчаў

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 63 працэнтах плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

На сёння сяўба праведзена на 917,5 тыс. га пры плане 1 млн 456,1 тыс. га. У Брэсцкай вобласці засеяны 71 працэнт плошчаў, у Віцебскай - амаль 60 працэнтаў, у Гомельскай - амаль 52 працэнты, у Гродзенскай - больш за 65 працэнтаў, у Мінскай - амаль 64 працэнты, 66 працэнтаў - у Магілёўскай вобласці.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,113 млн га (89,6 працэнта запланаванай плошчы). Намалочана 6,454 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 857,1 тыс. т, Гомельскай - 811,9 тыс. т, Віцебскай - 783,6 тыс. т.
Інтэрнэт-рэсурсы