Прывітанне старшыні
Год исторической памяти
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

25 жніўня 2022

Растлумачыць і папярэдзіць: ДАІ Гомельскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю па 30 жніўня

25 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ДАІ Гомельскай вобласці правядзе прафілактычнае мерапрыемства па 30 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.

За студзень-ліпень гэтага года на дарогах Гомельскай вобласці адбылося 78 ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, у якіх 16 чалавек загінулі і 73 былі траўміраваны. "Пешаходы і веласіпедысты па-ранейшаму застаюцца самымі слабаабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Менавіта для іх дарога нясе мноства небяспек і пагроз, асабліва пры невыкананні элементарных патрабаванняў ПДР", - падкрэслілі ва УДАІ.

Для дадатковай абароны ўдзельнікаў дарожнага руху і прафілактыкі ДТЗ з іх удзелам, а таксама своечасовага рэагавання на ўскладненне дарожнай абстаноўкі супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычнае мерапрыемства. "У першую чаргу арганізуем шырокую інфармацыйна-растлумачальную работу аб правілах бяспечных паводзін на дарозе як з боку пешаходаў і веласіпедыстаў, так і з боку вадзіцеляў. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на растлумачэнні новаўвядзенняў у ПДР, якія ўступяць у сваю законную сілу ўжо з 27 кастрычніка", - растлумачылі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Інтэрнэт-рэсурсы