Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

29 кастрычніка 2020

"Гомсельмаш" адгрузіў вялікую партыю машынакамплектаў камбайнаў у Таджыкістан

29 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" адгрузіў восем машынакамплектаў збожжаўборачных камбайнаў у Таджыкістан, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Паводле слоў намесніка дырэктара цэнтра продажаў і сэрвісу Дзмітрыя Афанасьева, гэта першая вялікая партыя збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці "Гомсельмаш", адпраўленая ў Таджыкістан за многія гады супрацоўніцтва з аграрыямі гэтай краіны. "Калі ўлічыць, што ў Таджыкістане ў сярэднім рэалізуецца каля 20 збожжаўборачных камбайнаў, то нашу пастаўку можна лічыць вялікай", - сказаў ён.

Выбар збожжаўборачных камбайнаў КЗС-575 з 4-метровымі жняяркамі абумоўлены тым, што тэрыторыя Таджыкістана ў асноўным гарыстая, і палёў з вялікімі плошчамі там няма.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Камбайны прадпрыемства працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці. 15 кастрычніка прадпрыемству споўнілася 90 гадоў.
Інтэрнэт-рэсурсы