Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

7 кастрычніка 2021

"Гомельтранснафта Дружба" ўвяла ў эксплуатацыю рэзервуар на станцыі "Полацк"

7 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Полацк" філіяла па транспарціроўцы нафты "Наваполацк" увяло ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі жалезабетонны рэзервуар нумар 3, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

У ААТ адзначылі, што "Гомельтранснафта Дружба" прадаўжае рэалізацыю праграмы па рэканструкцыі і падтрыманні ў належным стане рэзервуарных паркаў прадпрыемства.

У час будаўнічых работ на ЛВДС "Полацк" выканалі дэмантаж існуючага даху, узмацнілі ўнутраныя калоны жалезабетоннага рэзервуара, замянілі тэхналагічныя трубаправоды, таксама правялі замену і пракладку новых кабельных ліній, сетак аўтаматызацыі.

Паводле слоў спецыялістаў, праведзеная рэканструкцыя павысіць надзейнасць работы рэзервуарнага парку ЛВДС "Полацк", дасць магчымасць забяспечыць яго безаварыйную работу, прадоўжыць тэрмін эксплуатацыі.
Інтэрнэт-рэсурсы