Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

4 снежня 2020

Дзед Мароз адкрые анлайн-офіс у Гомелі

4 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дзед Мароз адкрые анлайн-офіс у Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Рэалізуе праект Палац культуры "Беліцкі", дзе прадумалі інавацыйны і арыгінальны фармат у навагодняй індустрыі. "У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй сустрэча дзяцей і навагодніх персанажаў ускладнена. Мы знайшлі рашэнне. Дзед Мароз і Снягурачка у зручны час звяжуцца з дзецьмі па відэасувязі (Viber/Telegram/Skype) і ў рэжыме рэальнага часу будуць забаўляць дзяцей, павіншуюць з надыходзячым святам, а таксама правядуць сапраўдны навагодні квест на бяспечнай адлегасці", - расказалі ў ДК.

Браніруючы званок у казачным офісе Дзядулі Мароза, заказчыкі ўдзельнічаюць у незвычайным праекце. Спецыялісты офіса гарантуюць навагодні настрой, які кожная сям'я атрымае, не выходзячы з уласнага дома і без рызыкі для здароўя.

Як удакладнілі арганізатары, офіс будзе працаваць у "сусветным маштабе". "Дзе б вы ні былі: ці то у Залессі, ці на Каліманджара, Дзед Мароз павіншуе вас. Бо свята не ведае межаў", - падкрэслілі ва ўпраўленні.

Інтэрнэт-рэсурсы