Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

26 студзеня 2021

Чатыры мабільныя буравыя комплексы беларуска-італьянскай вытворчасці адправілі ў Расію

26 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Мабільныя буравыя агрэгаты АРС-225 беларуска-італьянскай вытворчасці паставілі ў Расію, паведамілі БЕЛТА ў ВА "Беларуснафта".

Гомельскае ААТ "Сейсматэхніка" сумесна з італьянскай кампаніяй Drillmec вырабілі пяць мабільных буравых агрэгатаў для "Раснафты". Чатыры комплексы ўжо адгрузілі заказчыку.

"У экспартным варыянце гомельскія машынабудаўнікі ўлічылі патрабаванні заказчыка. У першую чаргу перавялі ўстаноўкі з дызеля на электрацягу і знізілі вышыню мачты", - расказалі вытворцы.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, АРС-225 прызначаны для выканання тэхналагічных аперацый пры бурэнні нафтавых і газавых свідравін глыбінёй да 4 км. Буравая ўстаноўка аснашчана верхнім сілавым прыводам Drillmec HTD-250CR-LT. Зманціравана абсталяванне на шасцівосевым шасі, якое спраектавалі і вырабілі ў ААТ "Сейсматэхніка".
Інтэрнэт-рэсурсы