Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10
4 ліпеня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Больш за 130 тыс. жыхароў і гасцей Гомельскай вобласці сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці, звыш 62 тыс. з іх - у Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе аблвыканкама.
Святочная праграма ўключала больш за 50 масавых мерапрыемстваў. Ва ўсіх раёнах рэгіёну прайшлі ўрачыстыя мітынгі, шэсці, ўскладання вянкоў і кветак, канцэрты, рэканструкцыі, конкурсы, рэтраспекцыі.
Больш за 15 тыс. чалавек далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Праспяваем гімн разам" у абласным цэнтры.-0-