Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

24 лістапада 2020

"Беларуснафта" ў гэтым годзе пабудавала 4 новыя АЗС і 9 рэканструюе

24 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" ў гэтым годзе ўвяла ў строй чатыры новыя аўтазапраўкі і маштабна рэканструюе дзевяць аб'ектаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Сярод пабудаваных - першы на МКАД-2 аўтазаправачны комплекс нумар 61, узведзены прадпрыемствам "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт". Но новай запраўцы ёсць усе віды паліва, электразарадка, пост падпампоўвання шын. Да паслуг кліентаў - гандлёвая зала на 100 кв.м, кафетэрый.

На 46-м км трасы М10 граніца РФ - Гомель - Кобрын адкрыўся АЗС-мультыкомплекс нумар 89. Яго пабудавала прадпрыемства "Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт". "Міжнародныя аўтамабільныя патокі, звязаныя з актыўным напрамкам Бранск - Брэст, прадыктавалі неабходнасць аб'екта. Для кліентаў, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі, створаны максімум зручнасцей", - удакладнілі ў прэс-службе.

Шматфункцыянальная і АЗС нумар 64, якая адкрылася ў сталіцы на вуліцы Запарожскай, прадпрыемства "Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка". Праектная магутнасць аб'екта - 250 заправак у суткі. Ёсць электразарадная станцыя і ўвесь комплекс дадатковых паслуг. "Яшчэ адным прыемным бонусам тут стала велапаркоўка. Вясной на АЗС плануюць адкрыць пракат двухколавага транспарту", - дадалі ў кампаніі.

90-я аўтазаправачная станцыя прадпрыемства "Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт" уведзена ў Лельчыцкім раёне каля пасёлка Глушкавічы. "Гэты сацыяльны праект рэалізаваны ў інтарэсах жыхароў прыгранічнага рэгіёна. Тут узведзена модульная аператарная і блок-кантэйнер для захоўвання нафтапрадуктаў, што дае магчымасць прадастаўляць паліўныя паслугі і аптымальны набор сэрвісаў: пост падпампоўвання шын, запатрабаваныя тавары, гарачыя напіткі", - расказалі ў прэс-службе.

Кампанія таксама праводзіць маштабнае абнаўленне дзеючых АЗС. Пасля рэканструкцыі яны набываюць не толькі сучаснае аблічча, але і новы фармат, трансфармуючыся ў мультыкомплексы. На сёння праведзена рэканструкцыя васьмі аўтазаправак. Завяршаюцца работы на дзявятым аб'екце - аўтазаправачнай станцыі нумар 42 прадпрыемства "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт" каля вёскі Кулакі Салігорскага раёна.

У 2021 годзе кампанія мае намер пашырыць сетку яшчэ на тры АЗС-мультыкомплексы, маштабна рэканструяваць 12 заправак і 21 мадэрнізаваць.

Аўтазаправачная сетка "Беларуснафты" з'яўляецца буйнейшай у Беларусі. Цяпер яна налічвае больш за 570 АЗС.

Інтэрнэт-рэсурсы