Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
14 снежня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ правёў сустрэчу з калектывам ААТ "Пціч-Агра" ў аграгарадку Пціч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Барташ абазначыў асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне інфармацыйнай бяспекі. "За апошнія 20 гадоў даступнасць інфармацыі значна павысілася як для дарослых, так і для дзяцей. Цяпер задача нумар адзін - данесці праўдзівую, аб'ектыўную інфармацыю насельніцтву, падказаць, як вылічыць фэйкавыя пасылы", - растлумачыў ён.
Намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Сянько расказала аб асноўных тэндэнцыях у інфармацыйнай прасторы: ад кіберзлачыннасці да інфармацыйнай вайны. "Пад прыцэлам інфармацыйнага націску з Захаду апынулася Беларусь. Праваахоўнікі выявілі ў краіне каля 500 экстрэмісцкіх каналаў з дэструктыўнымі пасыламі. Важна разумець і размяжоўваць інфармацыю, якая ва ўсеагульным доступе, карыстацца афіцыйнымі крыніцамі", - адзначыла яна. Так, Петрыкаўскі райвыканкам пастаянна напаўняе стужку навін сайта і акаўнты ў сацыяльных сетках актуальнай інфармацыяй. Да таго ж у рэспубліцы больш за 1,1 тыс. друкаваных СМІ, 195 тэлерадыёкампаній.
Таксама акцэнтавалі ўвагу на бяспецы жыцця дзяцей на маючых адбыцца зімовых канікулах. Яшчэ адзін акцэнт зроблены на прафілактыцы вытворчага траўматызму ў АПК.
Паводле слоў Сяргея Барташа, такія сустрэчы важныя, паколькі гэта прамы дыялог, размова з насельніцтвам. "Мы можам з першых вуснаў даведацца аб праблемах, якія хвалююць людзей, паслухаць іх прапановы, растлумачыць сітуацыі на месцах", - падкрэсліў ён.
Аграрыяў цікавілі розныя аспекты. З залы паступіла некалькі пытанняў. У прыватнасці, што неабходна зрабіць, каб моладзь затрымалася ў вёсцы. Хвалявалі і перспектывы галіны ў цэлым - як павысіць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі.
"Рэзерваў для павышэння эфектыўнасці сферы АПК у Гомельскай вобласці шмат. У першую чаргу гэта выкананне тэхналогій. Бадай, гэта ключавая пазіцыя для павышэння вытворчасці", - рэзюмаваў Сяргей Барташ.