Прывітанне старшыні
Год исторической памяти
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

29 снежня 2022

Амаль 20 рэзідэнцый Дзядоў Марозаў адкрыліся ў Гомельскай вобласці

29 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці адкрыліся і будуць працаваць у навагоднія святы амаль 20 рэзідэнцый Дзядоў Марозаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Інга Заўгародняя.

"Галоўныя героі навагодніх свят - Дзяды Марозы са Снягурачкамі і казачнымі персанажамі - сустракаюць гасцей яркімі паказамі і ў абласным цэнтры, і ў многіх раёнах", - расказала Інга Заўгародняя. Праграма кожнай рэзідэнцыі - асаблівая, са сваімі фішкамі, удакладніла яна.

Напрыклад, у Буда-Кашалёва запрашаюць на тэатралізаваны паказ "У навагоднім залюстроўі". Тут прапануюць зімовыя забавы, святочныя прысмакі з духмянай гарбатай, навагоднія сувеніры ў краме бабкі Лукер'і.

"Чарадзейства навагодніх забаў" адчуюць госці ў інтэрактыўнай тэатралізаванай гульні-падарожжы ў маёнтку Дзеда Мароза і Снягурачкі ў аграгарадку Зашыр'е Ельскага раёна. "Тайна чароўнага лесу, або Волатаўскія канікулы ў краіне цудаў" падрыхтавалі для наведвальнікаў сядзібы ў вёсцы Бяльчо Жлобінскага раёна. Баба Ежка, Змей Гарыныч, трус Багатыр, Аліса, Елісей-ганец - гэтыя і іншыя персанажы дапамагаюць і дзецям, і дарослым акунуцца ў сапраўдную казку.

Квест "Загадкі зімовага замка" прапануюць прайсці ў Мазыры. Арганізатары абяцаюць пазнавальнае правядзенне вольнага часу, добры настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Поўны казак і цудаў "Гасцінны двор Ледзянога Дзеда" ў аграгарадку Меркулавічы Чачэрскага раёна. У Бубнаўцы Акцябрскага раёна ў час інтэрактыўнага спектакля ёсць магчымасць адправіцца ў захапляльнае тэатралізаванае падарожжа "Чароўная казка Новага года".

Не менш захапляльнае і мега-падарожжа ў "Навагодні лес - месца лайкаў і цудаў" у сядзібе Дзеда Мароза на экатурыстычнай базе "Урэчча" ў вёсцы Судавіца ў Светлагорскім раёне. Тут можна пракаціцца на цуда-транспарце, убачыць чароўны камень здзяйснення жаданняў, пакаштаваць салодкія пачастункі.

Майстар-класы па вырабе навагодніх цацак, сняжынак, сімвала надыходзячага года - Труса, навагоднія казкі, інтэрактыўныя паказы, любімыя ўсімі мультфільмы, тэматычныя фотазоны і выставы - гэтым і многім іншым гатова здзіўляць рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Хойніках.

Таксама ў дні свят у рэгіёне паўсюдна праходзяць дзіцячыя святы, балі, тэатралізаваныя паказы і многія іншыя ўрачыстасці, якія ствараюць атмасферу чараўніцтва і для дзяцей, і для дарослых.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Інтэрнэт-рэсурсы