Прывітанне старшыні
Год исторической памяти
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

1 снежня 2022

Акцыя "Падатковая азбука вуснамі дзяцей" стартуе ў Гомельскай вобласці

1 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Падатковая азбука вуснамі дзяцей" стартуе ў Гомельскай вобласці з 1 снежня, паведамілі БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці.

У час акцыі вучні падатковых класаў школ нумар 21 Гомеля і нумар 11 Жлобіна падзеляцца з малодшымі школьнікамі і дашкольнікамі ведамі аб падатках, якія атрымалі і прадаўжаюць атрымліваць на факультатыўных занятках. Дзеці раскажуць аб падатках у гульнявой форме, правядуць віктарыны, тэатралізаваныя паказы.

"Сёння роля падаткаў у існаванні дзяржавы не толькі не змяншаецца, а імкліва ўзрастае. Актуальнасць работы з падрастаючым пакаленнем у гэтым напрамку відавочная. Акцыя дапаможа дзецям атрымаць падатковую і фінансавую дасведчанасць і культуру, навучыць разумна і адказна ставіцца ў будучым да падаткаў", - адзначыў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Дзмітрый Калееў.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Інтэрнэт-рэсурсы