Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10
Намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама Быстрэнка Уладзімір Анатольевіч
Курыруе пытанні:
развіцця будаўнічага комплексу раёна, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання аўтамабільных дарог, тэхнічнай інвентарызацыі будынкаў і збудаванняў, размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў і інвестыцыйных фондаў у будаўнічую галіну, ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у месцах захоўвання транспартных сродкаў, размеркавання жылля, архітэктуры, добраўпарадкавання, азелянення і санітарнага стану населеных пунктаў, гаражна-будаўнічых кааператываў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сувязі, аховы працы, транспартнага абслугоўвання, арганізацыі ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў раёна па забеспячэнні абаронных мерапрыемстваў, мабілізацыйнай падрыхтоўкі арганізацый раёна, забеспячэння мерапрыемстваў у вобласці Дзяржаўнай памежкавай палітыкі, пытанні абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, пытанні абароны насельніцтва і тэрыторый ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, па забеспячэнні арганізацыі і агульнай каардынацыі выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларус ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Лелькам»;
Лельчыцкага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 153 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»;
Лельчыцкага дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка № 42 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Гомельаўтадар»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Лельчыцкая ПМК-103»;
раёна электрычных сетак;
Лельчыцкага ўчастка энергазбыта рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга»;
Лельчыцкай раённай энергагазінспекцыі Мазырскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнерганагляду па Гомельскай вобласці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга»;
камунальнай архітэктурна-планіровачнага ўнітарнага прадпрыемства «Архітэктар»;
Лельчыцкага ўчастка электрычнай сувязі;
Лельчыцкага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення «Мозырьгаз» рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз»;
Лельчыцкага бюро Мазырскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
закрытага акцыянернага таварыства «Альянс»;
вытворчага ўчастка «Лельчыцы» філіяла «Аўтобусны парк № 2 г. Мазыр» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс»;
Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
таварыства выратавання на водах;
Лельчыцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ;
ўзаемадзеяння з банкамі, якія фінансуюць будаўніцтва.
Каардынуе працу па рэалізацыі дзяржаўных праграм па абароне насельніцтва і тэрыторый ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў аховы працы і тэхнікі бяспекі).
Узначальвае камісіі:
па бяспецы дарожнага руху;
па рашэнні пытанняў выдалення аб'ектаў расліннага свету;
па санітарным стане і добраўпарадкаванні тэрыторый;
па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы;
па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» пры Лельчыцкім раённым выканаўчым камітэце;
па прыёмцы ў эксплуатацыю самавольных пабудоў;
па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва;
міжведамасную камісію па рашэнні пытанняў, звязаных з належным утрыманнем, рамонтам месцаў агульнага карыстання шматкватэрных жылых дамоў;
па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў;
па абследаванні стану жылых дамоў;
міжведамасную камісію для разгляду пытанняў прызнання шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах не адпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;
Ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях кожны першы аўторак месяца з 8.00 да 13.00. (г.п.Лельчыцы, вул. Савецкая, 42 каб.104) тел.8-02356-5 37 42.
Разглядае звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю, і мае права подпісу адказаў па зваротах.