Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Раён Геаграфічнае становішча

Геаграфічнае становішча

 

Лельчыцкі раён утварае гарадскі пасёлак Лельчыцы, размешчаны на левым беразе ракі Убарць (прыток Прыпяці) і 73 населеныя пункты, адміністрацыйна аб’яднаныя ў 12 сельскіх Саветаў: Лельчыцкі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Бараўскі, Глушкавіцкі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі, Ударненскі. Раён размешчаны каля паўднёвых граніц рэспублікі і ўваходзіць у склад паўднёвай агракліматычнай зоны. На паўднёвым усходзе ён мяжуе з Оўруцкім і Алеўскім раёнамі Жытомірскай вобласці, на паўднёвым захадзе - з Ракітнянскім раёнам Ровенскай вобласці Украіны, на ўсходзе – з Ельскім, Мазырскім, на захадзе – з Пінскім і на поўначы - з Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнамі. Геаграфічная плошча раёна складае 322 131 га. Тэрыторыя раёна пераважна раўнінная. Працякае 24 ракі агульнай працягласцю 494 кіламетры, шмат балот і забалочаных участкаў, азёр і вадасховішчаў, асабліва ў пойме ракі Убарць. Раслінны і жывёльны свет раёна ўяўляе сабой найбагацейшую скарбніцу прыроды. На тэрыторыі раёна можна сустрэць рэдкія віды флоры і фаўны, занесеныя ў Чырвоную кнігу: шалфей лугавы, кучаравая лілея, венерын чаравічак, асака цяністая, рысь, белавежскі зубр, гагара, балотная чарапаха. Каля вёскі Глушкавічы ёсць унікальнае радовішча будаўнічага каменю, што знаходзіцца на паверхні. З карысных выкапняў пераважае торф, пясок, гліна.

Інтэрнэт-рэсурсы