Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Эканоміка Гандаль і паслугі

Гандаль і паслугі

Пра захаванне асартыментных пералікаў тавараў


Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва Лельчыцкага раёна ажыццяўляюць 204 гандлёвых аб'екта з агульнай гандлёвай плошчай 16160,65 кв. м., якія належаць розным суб'ектам гаспадарання. З іх 76 гандлёвых аб'ектаў знаходзіцца ва ўласнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, 72 аб'екты гандлю знаходзіцца ва ўласнасці арганізацый і прыватных прадпрыемстваў і 56 гандлёвых аб'екта знаходзіцца ва ўласнасці Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства (далей - Лельчыцкі філіял Гомельскага аблспажыўтаварыства).


За 2020 год адкрыта 18 новых гандлёвых аб'ектаў агульнай гандлёвай плошчай 1647,7 кв. м. і 1 аб'ект грамадскага харчавання на 20 пасадачных месцаў.

Забяспечанасць на 1 тысячу чалавек гандлёвымі плошчамі па аператыўных дадзеных складае 656,2 кв. м пры нарматыве не менш за 600 кв.м. і пасадачнымі месцамі – 53,0 пасадачных месцы пры нарматыве не менш за 22 пасадачных месцаў.

Гандлёвае абслугоўванне аддаленых i малаколькасных населеных пунктаў раёна, у якіх адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, ажыццяўляецца 2 аўтамагазінамі Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажыўтаварыства і 2 аўтамагазінамі РУПС «Белпошта», якія працуюць па ўсталяваным графіку.


Сетка грамадскага харчавання прадстаўлена 65 аб'ектамі на 2627 пасадачных месца, з якіх 38 аб'ектаў на 1326 пасадачных месцаў – гэта аб'екты грамадскага харчавання агульнадаступнай сеткі.


З 38 аб'ектаў агульнадаступнай сеткі 23 аб'екты або 60,5% на 596 пасадачных месцаў - гэта аб'екты Лельчыцкага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства. Рознічны тавараабарот у цэлым па раёне за студзень-снежань 2020 года склаў 72694,3 тыс. рублёў.

Аб'ём тавараабароту грамадскага харчавання склаўся ў суме 2759,8 тыс. рублёў.

Аб'ём безнаяўных разлікаў за тавары і паслугі ў прадпрыемствах гандлю і сэрвісу з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак за студзень-снежань 2020 года склаў 49074,13 тыс. рублёў або 65 %.

.

Інтэрнэт-рэсурсы