Прывітанне старшыні
Год исторической памяти
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны раёна

21 лютага 2020

Дзень роднай мовы ў Лельчыцкай гімназіі

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. У раённай гімназіі настаўнік-метадыст беларускай мовы Ірына Казачэнка змагла надаць сваім урокам такую форму, якая ўтрымлівае ўвагу вучняў да самага званка.

Калі Ірына Казачэнка выводзіць на дошцы словы «Класная работа», накатвае настальгія. Вось бы зноў у школу! Згодна дамашняе заданне выконваць і практыкаванні з падручніка. Здаецца, Ірына Рыгораўна вось-вось скажа: «Адкрыйце падручнікі на старонцы…», але выкладчык здзіўляе: яна падыходзіць да сэнсарнага манітора, які вісіць побач з дошкай і займае пануючае месца ў класе, робіць пару лёгкіх клікаў і звяртаецца да дзяцей:

— Вазьміце ў рукі мабільныя тэлефоны, набярыце ў пошукавым радку Kahoot.it, увядзіце код, прыдумайце сабе нікнэйм. Цяпер мы з вамі праверым веды ў выглядзе тэста.

Чытаць далей

Інтэрнэт-рэсурсы