Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 снежня 2019

Пачаўся продаж навагодніх дрэў

Работнікі лясной гаспадаркі ДЛГУ «Мілашэвічскі лясгас» напярэдадні навагодніх святаў пачалі нарыхтоўку і продаж навагодніх дрэў, каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям'ю навагодняй прыгажуняй - натуральнай, з непаўторным водарам.

Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, лепш звярнуцца ў лясніцтва лясгаса і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што у гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэваў будуць праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі ДАІ і Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Набыць навагоднія дрэвы (елку і хвою) можна ва ўсіх лясніцтвах лясгаса у рабочыя днi з 8 да 17 гадзін.

Цэны на навагоднія дрэвы:

Назва

Кошт

Дрэвы  навагоднія вышыней да 1 м

5,58 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 1 да 2 м

7 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 2 да 3 м

10 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 3 да 4 м

13,5 руб.