Прывітанне старшыні
Выбары
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

21 лютага 2020

У Беларусі хочуць перагледзець сістэму падтрымкі развіцця тэрыторый

Міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб удасканаленні сістэмы падтрымкі развіцця тэрыторый створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 18 лютага 2020 года нумар 59р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Рабочай групе пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова даручана прааналізаваць замежны вопыт сістэмы падтрымкі развіцця асобных тэрыторый, эфектыўнасць дзеючай сістэмы льгот і прэферэнцый для асобных тэрыторый у рэспубліцы. Трэба будзе таксама вывучыць магчымасць пашырэння самастойнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у плане ўдасканалення міжбюджэтных, маёмасных і зямельных адносін на адпаведнай тэрыторыі.

Акрамя таго, неабходна выпрацаваць прапановы аб паляпшэнні дзеючай сістэмы падтрымкі развіцця тэрыторый з улікам ключавых напрамкаў рэгіянальнай палітыкі. Размова ідзе ў тым ліку аб паэтапным зняцці неэфектыўных і незапатрабаваных ільгот, распрацоўцы механізмаў супрацоўніцтва органаў мясцовага кіравання гарадоў абласнога падпарадкавання, аднайменных раёнаў і гарадоў у планаванні і забеспячэнні развіцця тэрыторый на ўзроўні агламерацый. Даручана вызначыць механізмы падтрымкі адстаючых тэрыторый, а таксама гарадоў і раёнаў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш.

Інфармацыю аб выкананні даручэнняў трэба ўнесці ва ўрад да 31 снежня 2020 года.

Каардынаваць выкананне распараджэння будзе першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы