Прывітанне старшыні
Выбары 2019
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

18 верасня 2019

Прэм'ерныя спектаклі і гастролі Пецярбургскай аперэты - Гомельскі аблдрамтэатр адкрывае 81-ы сезон

Гомельскі абласны драматычны тэатр адкрывае 20 верасня 81-ы тэатральны сезон, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар дзяржаўнай установы Уладзімір Ступінскі.

У дзень адкрыцця новага сезона тэатралам прапануюць нядаўнюю прэм'еру камедыі "Вячэра па-французску" паводле п'есы Марка Камалеці ў пастаноўцы заслужанага артыста Украіны Андрэя Бакірава. Глядач стане сведкам, як сямейнае жыццё французскай сям'і ператвараецца ў заблытаны клубок адносін, сплецены з недагаворанасці, інтрыг, прытворства, здрады, як героі трапляюць у недарэчныя і смешныя сітуацыі і якім чынам яны змогуць разблытаць гэты клубок няпраўды.

У той жа дзень адбудзецца ўшаноўванне найстарэйшага акцёра тэатра, заслужанага артыста БССР Фёдара Іванова, які 20 верасня адзначае 90-годдзе. "Фёдар Мікалаевіч нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Гірсаўка Прыазоўскага раёна Запарожскай вобласці (Украіна). У 1954 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля вучобы размеркаваўся ў Гомельскі абласны драматычны тэатр, у якім працуе і сёння", - расказаў прэс-сакратар. У бягучым годзе акцёр адзначае яшчэ адну важную дату - 65 гадоў на сцэне Гомельскага драмтэатра. Фёдар Іваноў - выканаўца характарных, камедыйных роляў. Яго творчасці ўласцівы мяккі лірызм, сціпласць, камедыйнасць, народнасць, псіхалагізм. На рахунку імянінніка больш за 180 разнапланавых роляў. У бягучым сезоне ён задзейнічаны ў чатырох пастаноўках.

Таксама ў пачатку новага тэатральнага сезона гледачоў чакаюць прэм'ерныя спектаклі 2019 года - "Дзевяць белых хрызантэм" Мікалая Каляды, "Рыба маёй мары" Алены Ісаевай. Акрамя таго, у рэпертуары "Гогаль. Fatum." паводле матываў твораў Мікалая Гогаля і спектакль "Дрэвы паміраюць стоячы" Алехандра Касона.

На сцэне аблдрамтэатра гомельскаму гледачу прадставяць і гастролі музычнага тэатра "Пецярбургская аперэта" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Сяргея Шалагіна. Так, 29 верасня тэатралы ўбачаць аперэту "Лятучая мыш", на гэты ж дзень запланаваны мюзікл для ўсёй сям'і "Тры парасяці".

Як адзначыў Уладзімір Ступінскі, цяпер у аблдрамтэатры ідзе напружаная рэпетыцыйная работа. На адкрыццё новага сезона запрашаюць 20 верасня ў 19.00.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы